Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

25 марта в Воропаевской школе прошел концерт

Дата: 29 марта 2021 в 10:39
Автор: Пусько М. И.
243 просмотра

25 сакавіка ў актавай зале Варапаеўская школы сабралася дружная і актыўная сям'я таленавітых і крэатыўных вучняў 1-11 класаў, каб падарыць прысутным вясновы настрой. Лейтматывам аднайменнага канцэрта стала любоў у розных выявах. На мерапрыемстве прагучалі песні пра цёплае пачуццё да мамы, вясны, школы, Радзімы…
Як вялікая рака бярэ свой пачатак з маленькага ручайка, так і школьнае свята дало магчымасць праявіць сябе пачынаючым артыстам. На сцэне дэбютавалі не толькі пачаткоўцы, але і старшакласнікі.
—Нашым дзецям культурна развівацца ў гарпасёлку дапамагаюць выкладчыкі музычнай школы і супрацоўнікі Дома культуры. Аднак ёсць таленавітыя вучні, якія не наведваюць гэтыя ўстановы. Задача школы – падтрымаць іх, пазнаёміць з тэхнікай развіцця акцёрскіх здольнасцяў і дапамагчы самарэалізавацца творча, — адзначыла настаўніца музыкі Аксана Вячаславаўна Міхалевіч.
Канцэртная праграма была насычана разнастайнымі нумарамі. У актавай зале гучалі не толькі песні сучаснасці, але і мінулага стагоддзя. Лірычная сцэнка-разважанне пра высокае пачуццё ў выкананні выпускнікоў настроіла прысутных на мінорныя хвалі. А музычныя п'есы, якія падрыхтавалі навучэнцы ДШМ імя І. Сушко, зарадзілі гледачоў бадзёрым настроем.
Школьнікі пад кіраўніцтвам згуртаванага калектыву педагогаў арганізавалі па-сапраўднаму святочнае вясновае мерапрыемства, а цёплымі словамі далі гледачам стымул да новых задум і пачынанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.