Постановление Минобразования РБ 180 02.12.2019 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2019 г. № 180
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283
На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі» наступныя змяненні:
1.1.з прэамбулы словы «пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,» выключыць;
1.2.у пункце 1:
слова «прыкладзенае» выключыць; дапоўніць пункт словам «(прыкладаецца)»;
1.3.у Палажэнні аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным гэтай пастановай:
1.3.1.з пункта 19 словы «О некоторых вопросах среднего специального образования»» выключыць;
1.3.2.пункт 20 дапоўніць абзацам наступнага зместу:
«і іншага.»;
1.3.3.у частцы першай пункта 24 словы «на ІІ ступені» замяніць словамі «на II і III ступенях»;
1.3.4.з пункта 45, часткі чацвёртай пункта 47, пункта 51, часткі другой і абзаца другога часткі трэцяй пункта 87, пунктаў 96, 99, 171 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
1.3.5.у пункце 40:
з часткі чацвёртай словы «» выключыць;
з часткі пятай словы «Об утверждении положений о педагогическом совете учреждения общего среднего образования и родительском комитете учреждения общего среднего образования» выключыць;
з часткі шостай словы «Об утверждении Положения о попечительском совете учреждения образования» » выключыць;
1.3.6.пункт 431 дапоўніць часткай наступнага зместу:
«Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні аграрнай накіравансці фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 6 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 5 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.»;
1.3.7.у абзацы чацвёртым пункта 56 словы «натуршчыкаў» і «натуршчыка» замяніць адпаведна словамі «дэманстратараў пластычных пастаў» і «дэманстратара пластычных пастаў»;
1.3.8.у пункце 59 словы «факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці» замяніць словамі «факультатыўныя і вучэбныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці»;
1.3.9.пункт 66 дапоўніць словамі «на кожнае паўгоддзе»;
1.3.10.частку першую пункта 69 пасля слова «прычынах» дапоўніць словамі «(удзел у спартыўных спаборніцтвах, адукацыйных мерапрыемствах і падрыхтоўка да іх, іншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна)»;
1.3.11.у пункце 70:
частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«70. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) падае заяву з указаннем прычыны на імя кіраўніка ўстановы адукацыі. Да заявы вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) прадастаўляе дакументы, якія могуць служыць пацвярджэннем інфармацыі, выкладзенай у заяве.»;
у частцы другой:
пасля слова «прымае» дапоўніць словамі «на падставе вынікаў разгляду дадзенага пытання на педагагічным савеце»;
слова «дзесяці» замяніць словам «дваццаці»;
1.3.12.у пункце 77:
у абзацы шостым слова «натуршчыкаў» замяніць словамі «дэманстратараў пластычных пастаў»;
абзац адзінаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Ваджэнне трактароў», што вызначаны вучэбнымі планамі ўстаноў адукацыі па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);»;
1.3.13.часткі першую і другую пункта 95 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі,
за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў II–XI класы, за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.
Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў адукацыі, за выключэннем I класа базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў. Пры наяўнасці свабодных месцаў заява можа быць пададзена да 28 жніўня года прыёму;
у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 1 сакавіка па 1 мая года прыёму ў X клас дзяржаўнай установы адукацыі
«Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;
у перыяд з 12 чэрвеня па 10 жніўня года прыёму ў X клас гімназій, гімназій- інтэрнатаў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах;
у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня года прыёму ў X клас, гімназій – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях – каледжах мастацтваў;
у перыяд з 11 па 17 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, X клас гімназій – каледжаў мастацтваў;
у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–IX, XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;
у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.»;
1.3.14.у абзацы чацвёртым пункта 117 лічбы «15» замяніць лічбамі «28»;
1.3.15.у пункце 126 лічбы «2» і «12» замяніць адпаведна лічбамі «18» і «25»;
1.3.16.у пункце 143:
лічбы «20» замяніць лічбамі «21»;
дапоўніць пункт сказам наступнага зместу: «Уступныя іспыты ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» праводзяцца ў перыяд з 10 па 31 мая.»;
1.3.17.у абзацы пятым часткі другой пункта 163: слова «года» замяніць словамі «г. № 73-З»;
словы «» выключыць;
1.3.18.з пункта 167 словы «Об утверждении Положения о детском доме, детской деревне (городке) и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства образования Республики Беларусь «» выключыць;
1.3.19.з часткі першай пункта 185 словы «да дадзенага Палажэння» выключыць;
1.3.20.у частцы другой пункта 189 лічбы «2» і «10» замяніць адпаведна лічбамі «9» і «14»;
1.3.21.у пункце 195:
у абзацы другім словы «інструменце – 15 хвілін» замяніць словамі «інструменце – да 15 хвілін»;
у абзацы чацвёртым лічбы «20» замяніць словамі «да 20»; у абзацы пятым лічбы «45» замяніць словамі «да 45»;
1.3.22.у частцы другой пункта 209 словы «факультатыўных заняткаў» замяніць словамі «вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне»;
1.3.23.пункт 210 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«210. У выпадку выкарыстання ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі вучэбных планаў устаноў адукацыі па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці» заснавальнікам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Ваджэнне трактароў», што вызначаны вучэбнымі планамі ўстаноў адукацыі па прафесіі «Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці».»;
1.3.24.з пункта 213 словы «Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых» » выключыць;
1.3.25.у частцы другой пункта 217 словы «Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта».
2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу ў наступным парадку:
абзацы трэці і чацвёрты падпункта 1.3.12, падпункт 1.3.23 пункта 1 – з 1 верасня 2020 г.; іншыя палажэнні дадзенай пастановы – пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр І.В.Карпенка
Подробнее: https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F%20%D0%A0%D0%91/type-%D0%9F%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5/180-02.12.2019.htm